На гэтым тыдні ў асабістых размовах з беларусамі разам са Святланай Ціханоўскай будзе ўдзельнічаць дарадца па прававых пытаннях Крысціна Рыхтэр. Ёй вы зможаце задаць юрыдычныя пытанні, якія вас цікавяць. Вы атрымаеце персанальны час для званка, дзе зможаце падзяліцца ідэямі ці распавесці пра праблемы.
Размовы пройдуць у аўторак, 20 лютага, з 16:00 да 18:00 па Мінску. Да гэтых размоваў можна далучыцца анлайн з любой часткі свету, таму гэта бяспечны фармат для беларусаў унутры краіны.
Каб трапіць на размову са Святланай і Крысцінай, трэба зарэгістравацца па гэтай спасылцы: https://us06web.zoom.us/meeting/register/tZModOygqzIvGNDd2TY483uiAtaLaCHu3zWE.