• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Вынікі працы Беларускага Антываеннага Руху, 4 красавіка

    05 красавіка, 2022

    Далучайцеся да Руху прама цяпер. Вось як гэта зрабіць.

    Коратка – галоўнае за дзень працы Руху:

    #падтрымкаўкраінцаўібеларусаў

    • Фонд BYSOL адправіў яшчэ 7 новых аўтамабіляў ва Украіну: дзве хуткія і эвакуацыйны джып едуць у Першы добраахвотны мабільны шпіталь імя Мікола Пірагова, тры пікапы і грузавы бус – у Восток SOS і да іх партнёраў у тэраабарону. Пры гэтым аўтамабілі ва Украіну прыехалі з медыкаментамі і турнікетамі для ПДШМ і батальёна Каліноўскага. Сродкі на ўсю дапамогу сабралі беларусы.
    • Акцыі ў падтрымку Украіны прайшлі ў Лондане, Франкфурце, Вільні, Варшаве, Беластоку, Кракаве, Бруселі і іншых гарадах Еўропы.
    • Мінчукі ў Чыжоўцы і Ленінскім раёне горада пратэстуюць супраць злачынстваў расійскіх войскаў ва Украіне.

    #інфармацыйныфронт

    • Анатоль Лябедзька правёў антываенны стрым: у гасцях Мікалай Халезін, Каця Глод і Вадзім Трухан.
    • Актывісткі Фемінісцкага Антываеннага Супраціву правялі акцыю #Мариуполь5000. За некалькі дзён у жылых дварах Расіі і Беларусі ўсталявалі крыжы з напамінам пра загінулых мірных жыхароў ўкраінскага горада.
    • «Честные люди» запусцілі сайт, які дапаможа пагаварыць са сваякамі пра вайну Расіі супраць Украіны і ролю Беларусі ў ваенным канфлікце: https://pogovori.org. Часцей за ўсё фразы тых, хто глядзіць занадта шмат тэлевізара, аднолькавыя і аднастайныя – таму на сайце вы пэўна знойдзеце картку ў адказ на любы іх «аргумент».
    • Тэлеграм-канал «Беларускі гаюн», які адсочвае перамяшчэнне расійскіх войскаў у Беларусі, апублікаваў аператыўную зводку ваеннай актыўнасці на тэрыторыі Беларусі на 22:00 4 красавіка (першая частка, другая частка).

    Кожны можа стаць чальцом Антываеннага Руху цяпер. Вось яго Маніфест.

    Апошнія навіны