• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • «Рэжым планамерна стварае ўмовы для забастовак». Ціханоўская правяла тэлефанаванні з актывам працоўных і медыкаў

    19 чэрвеня, 2021

    Тэлефанаванне з працоўнымі

    Працоўныя распавялі, што па ўсёй краіне ідуць скарачэнні заробкаў, масавыя рэпрэсіі і звальненні супрацоўнікаў прадпрыемстваў – гэта значыць, рэжым сам падводзіць людзей да стачак. У сваю чаргу стачкамы, напрыклад, на «Гроднаазот», запускаюць працэдуру калектыўнай працоўнай спрэчкі, каб адстойваць калег і супрацьстаяць незаконным звальненням.

    «Рабочы рух» сабраў спісы адміністрацый прадпрыемстваў, якія рэпрэсуюць супрацоўнікаў, – яны будуць перададзеныя да дадання ў санкцыйныя спісы. Таксама актывісты распавялі, што адміністрацыі імкнуцца падладжвацца і абыходзіць уведзеныя санкцыі. Але з новымі, сектаральнымі санкцыямі, іх магчымасці будуць вычарпаныя.

    Тэлефанаванне з медыкамі

    Ціханоўская распавяла вынікі апошніх візітаў:

    – У Чэхіі дамовіліся пра пашырэнне праграмы рэабілітацыі рэпрэсаваных і параненых і абмеркавалі магчымасці прыезду сем'яў палітвязняў на рэабілітацыю.

    – У Германіі на сустрэчы з дзяржміністрам Меркель распавялі пра запушчаны беларусамі праект тэлемедыцыны – платформу «еЗДОРОВЬЕ», дзе можна атрымаць кансультацыю лекара анлайн.

    – У Германіі ёсць пакет падтрымкі для рэпрэсаваных і пацярпелых, якія знаходзяцца ў Беларусі (у тым ліку, медыкаў), і ён пачаў рэалізоўвацца.

    Медыкі распавялі пра новую хвалю масавых звальненняў, чорныя спісы Міністэрства аховы здароўя і звальненні «за прагулы» – пасля ўступлення ў сілу новага закона Працоўнага кодэкса, адбыванне адміністрацыйнага арышту не з'яўляецца паважнай прычынай няяўкі на работу.

    Наступствы рэпрэсій катастрафічныя для ўсёй краіны: лекараў не хапае ўсюды. Таму ўжо зараз трэба пачынаць рыхтаваць праект будучай рэформы, якая дапаможа выратаваць медыцыну Беларусі.

    Апошнія навіны