• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Ціханоўская – пра новыя санкцыі і небывалую падтрымку беларусаў з боку дэмакратычнага свету

    21 чэрвеня, 2021

    ЗША, Канада, Вялікабрытанія і ЕС выступілі з сумеснай заявай – прынялі санкцыі супраць рэжыму. Украіна таксама далучылася да санкцый. Сёння зранку Святлана Ціханоўская пагутарыла з міністрамі замежных спраў ЕС – і яны запэўнілі яе ў адзінстве па пытанні Беларусі.

    Святлана Ціханоўская: «Сёння ўвесь дэмакратычны свет праявіў небывалае адзінства. Гэта важны сігнал, што беларусы – не адны. Гэта таксама важны сігнал усім памагатым рэжыму – што беспакаранасці больш не існуе. У Беларусі цяпер шмат сяброў па ўсім свеце, яны гатовыя стаяць за нас, за нашых студэнтаў і праваабаронцаў, за нашых лекараў і працоўных, палітвязняў і журналістаў. Я ўпэўненая, сумеснымі намаганнямі мы пакінем рэжым у мінулым – каб наблізіць будучыню, у якой усе нашыя блізкія вяртаюцца дадому і мы разам галасуем на новых выбарах. Мы заслужылі гэтую свабоду, гэтую перамогу і гэтую новую Беларусь».

    Апошнія навіны