Ціханоўская: «Жанчыны за ўвесь гэты год не раз дарылі людзям пачуццё яднання: калі мы з Марыяй і Веранікай аб'ядналі штабы, падчас акцый і маршаў у белым, калі гучна жанчыны выказвалі сваю пазіцыю ў спорце, культуры, калі прыдумлялі і арганізоўвалі праекты для грамадзянскай супольнасці.
Прама зараз складана захоўваць сілу духу, кожны дзень чытаючы навіны пра арышты і ператрусы. На вуліцах няма масавых пратэстаў, але не таму, што людзі змірыліся, а таму, што рэпрэсіўная машына робіць усё, каб палохаў нават просты выхад на вуліцу. І тым каштоўней, калі ў людзей хапае рашучасці хай на маленькія, але крокі салідарнасці.
Я падтрымаю і прашу вас падтрымаць акцыю «Кветкі надзеі». Кожны можа прыняць у ёй удзел: набыць кветку, раздрукаваць публічны ліст жанчын-палітвязняў, пакласці ліст у паштовую скрыню суседа і пакінуць там кветку. Хай у кожным доме ўзгадаюць пра гэтых беларусак».