Святлана Ціханоўская пачала працоўны візіт у Ісландыю. За адзін дзень яна сустрэлася з прэзідэнтам Гвюдні Ёўханесанам, прэм'ер-міністаркай Катрын Якабсдаўцір, міністрам замежных спраў Гудлаўгурам Тор Тардарсанам, прадстаўнікамі парламента і беларускай дыяспарай.
Галоўная тэма ўсіх сустрэч, як Ісландыя можа дапамагчы незалежным медыя, працоўным, лекарам і ўсёй грамадзянскай супольнасці Беларусі ва ўмовах, калі рэжым рэагуе на санкцыі ўзмацненнем рэпрэсій над людзьмі.