– Каманда Ціханоўскай звязалася з бацькамі Рамана і прапанавала дапамогу.
– Офіс звязаўся з літоўскім урадам, каб высветліць, ці было Літве вядома пра тое, што адбываецца. Парламентарыі заявілі, што борт павінен быў прызямліцца ў Вільні і ўся адказнасць за інцыдэнт – на беларускім баку.
– Ціханоўская правяла анлайн-тэлефанаванне з Паўлам Латушкам і НАК, каб выпрацаваць адзіную пазіцыю па рэагаванні.
– Офіс звязаўся з офісам Ryanair у Дубліне і заклікалі кампанію сабраць інфармацыю для старту расследавання па факце, які адбыўся.
– Ціханоўская правяла экстранныя тэлефанаванні з міністрам замежных спраў Грэцыі Нікасам Дэндыясам і міністрам еўрапейскіх спраў Ірландыі Томасам Бірнам. Яна заклікала Грэцыю, Ірландыю, Літву і Польшчу ініцыяваць расследаванне па інцыдэнце і падняць пытанне на заўтрашнім пасяджэнні Рады Еўропы. Таксама важна ўзмацніць ціск супраць рэжыму Лукашэнкі – аж да ўвядзення новых санкцый, забароны палётаў над Беларуссю і выключэння Беларусі з Міжнароднай арганізацыі грамадзянскай авіяцыі.
– Офіс накіраваў запыт у Міжнародную арганізацыю грамадзянскай авіяцыі, а таксама звязаўся з урадавымі арганізацыямі Францыі і Германіі, заклікаўшы іх ініцыяваць дэталёвае расследаванне, паколькі гэты інцыдэнт можна расцэньваць як акт дзяржаўнага тэрарызму.
– Міжнародныя партнёры, з якімі звязалася Ціханоўская, заявілі, што не дазволяць пакінуць беспакараным учынак рэжыму.