• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская правяла сустрэчу з групай «За дэмакратычную Беларусь» у Парламенце Малдовы

    21 кастрычніка, 2023

    Святлана Ціханоўская разам з дарадцай па дыпламатыі Дзянісам Кучынскім і дарадцай па канстытуцыйнай рэформе і міжпарламенцкаму супрацоўніцтву Анатолям Лябедзька правялі сустрэчу з групай «За дэмакратычную Беларусь» у Парламенце Малдовы.

     Разам з дэпутатамі яны зладзілі супольную акцыю ў падтрымку беларускіх палітвязняў і падпісалі для іх паштоўкі. Таксама дэпутаты групы выказалі жаданне далучыцца да Дня салідарнасці 12 лістапада і прыйсці да беларускай амбасады ў Кішыневе з партрэтамі палітвязняў. 

    «Нашыя малдоўскія сябры асабліва перажываюць за тых беларусаў, якія зараз у турме. Бо самі добра ведаюць, што такое савецкая турма. Нас заверылі: «У Малдове не было аніводнай сям’і, якая б не сачыла за падзеямі ў Беларусі», – пракаментаваў дарадца Ціханоўскай па канстытуцыйнай рэформе і міжпарламенцкім супрацоўніцтве Анатоль Лябедзька. 

    На сустрэчы абмеркавалі супрацоўніцтва ў міжнародных парламентскіх арганізацыях, правядзенне супольных мерапрыемстваў, супрацьдзеянне расійскай прапагандзе, а таксама працу з беларускай дыяспарай у Малдове.

    Падчас сустрэчы цяперашняя кіраўніца групы «За дэмакратычную Беларусь» Марына Марозава расказала, что будзе рабіць працэдуру перадачы кіраўніцтва дэпутату Віталію Гаўруку. 

    «Беларуска-малдаўскі парламентар Віталій Гаўрук нам сказаў: «У мяне две прэзідэнткі – Святлана Ціханоўская і Майа Санду». Ён распавёў, што мае адразу два грамадзянства – беларускае і малдоўскае. І папрасіў выдаць яму пашпарт новай Беларусі, бо хоча быць грамадзянінам вольнай Беларусі, не лукашэнкаўскага рэжыму», – распавёў пасля сустрэчы дарадца Святланы Ціханоўскай па дыпламатыі Дзяніс Кучынскі. 

    Апошнія навіны