• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • У Сейме Польшчы прагаласавалі за папраўкі ў законы аб легалізацыі беларусаў. Канчатковае прыняцце чакаецца да канца тыдня

    08 красавіка, 2022

    У выніку сустрэчаў працоўнай групы МУС з удзелам в.а. прадстаўніцы Ціханоўскай па прававых пытаннях Крысціны Рыхтэр, прадстаўнікоў ЦБС і НАК на галасаванне былі выстаўленыя прапановы па змене заканадаўства аб легалізацыі беларусаў.

    Прынятыя наступныя змены для беларусаў:

    1. Магчымасць атрымання гуманітарных візаў грамадзянам Беларусі непасрэдна на тэрыторыі Польшчы. Дадзены тып візаў дае доступ да рынку працы. Катэгорыі беларусаў, тэрмін і парадак выдачы гэтых візаў будуць дадаткова ўрэгуляваныя асобнай пастановай.

    2. Магчымасць атрымання часовага віда на жыхарства па гуманітарных прычынах тэрмінам на 3 гады. Падставай для атрымання будзе гуманітарная польская віза. Гэты тып дакумента дае доступ да рынку працы. Зборы за падачу заявы і выдачу дакументаў спаганяцца не будуць.

    3. Пашыраны пералік асобаў, на якіх распаўсюджваецца магчымасць атрымання польскага праязнога дакумента. Папраўкі датычацца беларусаў, якія атрымаюць часовы від на жыхарства па гуманітарных прычынах. Гэтая працэдура дазволіць беларусам, у якіх беларускі пашпарт несапраўдны (скончыўся тэрмін дзеяння, страчаны, сапсаваны), атрымаць праязны дакумент і выкарыстоўваць яго для перасячэння межаў. Атрыманне такога дакумента будзе магчыма са студзеня 2023 года. Такі тэрмін звязаны ў тым ліку з неабходнасцю ўзгаднення новага ўзору дакумента.

    Канчатковае прыняцце правак у Сенаце і падпісанне прэзідэнтам Польшчы чакаецца да канца тыдня. Працоўная група МУС з удзелам прадстаўнікоў Офісу працягне сваю працу, каб дапамагчы беларусам Польшчы з іншымі важнымі пытаннямі.

    Апошнія навіны