Падтрымка і ўзаемадапамога
– Святлана Ціханоўская разам з Паўлам Латушкам правяла тэлефанаванне з «Рабочым рухам» і БАРам. Актывісты «Рабочага руху» распавялі пра ператрусы і затрыманні ўдзельнікаў стачкі на «Гродна Азот», «Хімвалакно», «Нафтане», Беларускай чыгунцы, БМЗ і іншых прадпрыемствах. Пасля тэлефанавання Ціханоўская зрабіла заяву, як супрацьстаяць новым затрыманнях рабочых, і заклікала беларусаў далучацца да «Рабочага руху».
– Калі спрацуе эканамічны ціск? Як і на якія сродкі аднавіць эканоміку краіны і правесці рэформы? Прадстаўнік Ціханоўскай па эканамічных рэформах Алесь Аляхновіч распавёў «Маланцы», у якім стане эканоміка цяпер і якая будучыня яе чакае: «Рэжым фальсіфікаваў выбары, збіваў, катаваў, рэпрэсаваў людзей. Гэта адзіны вінаваты ў санкцыях».
– «Ці будзе Ціханоўская праводзіць інаўгурацыю?» Прадстаўнік па прававых пытаннях Сяргей Зікрацкі адказаў на частыя пытанні пра інаўгурацыю. Задаць свае пытанні Офісу можна ў чат-боце @AskOffice_Bot. Калі вы прадстаўляеце нейкую супольнасць (лекараў, настаўнікаў, свайго дома і г.д.), вы можаце напісаць у @dvory_OST_bot.
Міжнародная праца
– «І што з таго беларусам?» Дарадца Франак Вячорка і чалец міжнароднай групы Дзяніс Кучынскі разабралі візіт Ціханоўскай у Францыю і распавялі тое, чаго не было ў афіцыйных рэлізах: пра кантакты з Турцыяй і Ватыканам, парады Сяргея Гурыева, а таксама наступныя планы Офіса.
– 21 верасня ў Хельсінкскай камісіі Кангрэса ЗША прайшлі слуханні па Беларусі. Яны сталі працягам палітыкі ЗША па падтрымцы беларусаў услед за візітам Ціханоўскай. Сяргей Зікрацкі, прадстаўніца КР па палітвязнях Таццяна Хоміч і медыяэксперт iSANS Сяргей Харытонаў выступілі з дакладамі і канкрэтнымі прапановамі пра падтрымку незалежных медыя, зняволеных, захаванне інфармацыйнай бяспекі і барацьбу з прапагандай. На такіх слуханнях фармуецца далейшая палітыка ЗША і Еўропы ў дачыненні да Беларусі. Больш падрабязна – тут. Поўны тэкст прамовы Зікрацкага – тут.
– Валер Кавалеўскі правёў працоўную паездку ў Вашынгтон. Гэта стала працягам кансультацый па выніках ліпеньскага візіту Ціханоўскай. Кавалеўскі правёў перамовы ў Кангрэсе, Радзе нацыянальнай бяспекі і Дзярждэпартаменце. Галоўнымі тэмамі перамоваў былі абарона суверэнітэту Беларусі, усебаковая дапамога беларусам і выпрацоўка падыходаў і для барацьбы з карупцыяй і абыходам санкцый з боку рэжыму.
Канферэнцыя беларусаў свету
– Офіс Ціханоўскай правёў двухдзённую канфэрэнцыю беларусаў з усяго свету. Два дні прадстаўнікі беларускіх дыяспар з больш чым 27 краін і 40 арганізацый, Офіс, НАК, КР, фонды і ініцыятывы абмяркоўвалі, як павялічыць дапамогу беларусам унутры краіны, узмацніць эканамічны ціск на рэжым і трымаць Беларусь на парадку дня розных краін. Галоўныя напрамкі працы дыяспары – тут. Кароткія вынікі канферэнцыі Вячорка падвёў у прамым эфіры «Белсата».
– На канферэнцыі беларусаў Офіс Ціханоўскай прадставіў сцэнары развіцця падзей у Беларусі і план працы дэмакратычных сіл.
– Ціханоўская ў інтэрв’ю распавяла пра сітуацыю ў Беларусі Gazeta Wyborcza (Польшча), Associated Press і Белсату.