• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Як дыяспара можа дапамагчы Беларусі? Ідзе другі дзень Канферэнцыі беларусаў свету

    25 верасня, 2021

    Пасля ўступных словаў палітычных лідараў і абмеркавання стратэгіі ўчора пачаліся прэзентацыі і дыскусіі пра ідэі і праекты, якія дапамагаюць людзям у Беларусі і аказваюць ціск на рэжым.

    Новыя і ўжо дзейсныя ініцыятывы можна аб'яднаць па групах:

    – Медыцынская дапамога і рэабілітацыя для пацярпелых у розных краінах.
    – Падтрымка і дапамога «Рабочаму руху», плану «Перамога» і ўсім мабілізацыйным кампаніям.
    – Збор сродкаў на дапамогу сем'ям палітвязняў і ініцыятывам у Беларусі.
    – Дапамога рэлакантам.
    – Запуск беларускага радыё, газет, анлайн-медыя.
    – Кампаніі эканамічнага ціску на рэжым.
    – Палітычная праца з урадам розных краін для дапамогі Беларусі.
    – Запуск беларускіх школ – па прыкладзе першай беларускай школы ва Украіне, у якой зараз 13 настаўнікаў навучаюць 45 дзяцей.
    – Праца над праектам народнай Канстытуцыі.
    – Стварэнне хабаў для працы беларускіх медыя.
    Шэфства над палітвязнямі – на ўзроўні жыхароў іншых краін, палітыкаў і дыпламатаў.
    – Лабіраванне бязвіза для ўезду беларусаў у розныя краіны.
    – Арганізаваная праца з міжнароднай прэсай.
    – Дапамога праектам па ўніверсальнай юрысдыкцыі, каб праца ішла хутчэй.
    Платформы для адукацыі, медыцынскай дапамогі беларусам, аб'яднання розных ініцыятыў.
    – Праграмы для дзяцей палітвязняў паводле падабенства з Чарнобыльскімі.

    Больш падрабязна пра канкрэтныя праекты мы раскажам пасля завяршэння Канферэнцыі – https://bydiaspora.net.

    Відэафрагмент абмеркавання можна паглядзець па спасылцы.

    Апошнія навіны