• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Новыя затрыманні рабочых – як гэтаму супрацьстаяць

    23 верасня, 2021

    Святлана Ціханоўская: «На дзяржаўных заводах і прадпрыемствах ідзе новая хваля затрыманняў. На гэты раз шукаюць «шпіёнаў», але трапляюцца толькі беларусы, якія хочуць зрабіць сваю краіну лепшай.

    З пятніцы прайшлі ператрусы і затрыманні ўдзельнікаў стачкі і актывістаў на «Гродна Азот», «Хімвалакно», «Нафтан», Беларускай чыгунцы, БМЗ і іншых прадпрыемствах. Ператрусы праводзяць і ў родных і блізкіх рабочых. «Рабочы рух» публікуе цэлыя спісы затрыманых. Усе гэтыя людзі хочуць жыць у краіне, дзе заводы прыносяць прыбытак, а не страты. Яны хочуць, каб беларуская прамысловасць ажыла пасля трыццаці гадоў застою. Яны хочуць зарабляць прыстойныя грошы. І яны не проста хочуць пераменаў, яны дзейнічаюць.

    Да ўсяго гэтага абсалютна не гатовы рэжым. Яго задавальняюць стратныя заводы, таму што ён не заклапочаны развіццём эканомікі. Нават пры жаданні ён не зможа падняць рабочым, лекарам і настаўнікам зарплаты, таму што яго прыярытэт – гэта здабыццё грошай на рэпрэсіўны апарат у сучаснасці, а будучыні ў яго проста няма.

    Але будучыня ёсць у беларусаў. Далучайцеся да «Рабочага руху», дзе збіраюцца не толькі завадчане, але наогул усе людзі, што працуюць у Беларусі. Рабочыя ведаюць, што страйк – гэта галоўны негвалтоўны спосаб пакінуць рэжым у мінулым».

    ***

    Для дапамогі ўсім, хто выступае за перамены, Офіс Ціханоўскай распрацаваў Праграму падтрымкі ўдзельнікаў страйкавага руху, а таксама грамадзян і бізнесаў, што зведалі рэпрэсіі. На яе могуць разлічваць беларусы, якія далучаюцца да стачкі; чыноўнікі і супрацоўнікі сілавых структур, якія перайшлі на бок народа; а таксама прыватныя бізнесы, што сутыкнуліся з рэпрэсіямі за свой пратэст.

    Апошнія навіны