Офіс Святланы Ціханоўскай пачаў працу з валанцёрамі з лістапада 2020 года. Зараз з намі працуе ўжо больш за 1800 валанцёраў – і вось, што яны робяць:
- распаўсюджваюць улёткі (каля 150 тысяч у месяц);
- расклейваюць налепкі (каля 300 тысяч у месяц);
- распаўсюджваюць «Честную Газету» (6 тысяч асобнікаў самвыдату на тыдзень);
- пішуць лісты і адпраўляюць паштоўкі палітвязням (больш за 2000 паштовак за 2 месяцы);
- шыюць і развешваюць сцягі.
Таксама валанцёры запусцілі цэлыя праекты:
- «Вольныя паштоўкі»: збор данатаў за паштоўкі з малюнкамі палітвязняў – на падтрымку ініцыятывы «Лісты ў клетачку».
- «Валанцёр валанцёру валанцёр»: падтрымка, псіхалагічная дапамога, тэлефанаванні па абмене вопытам і навучальныя воркшопы для валанцёраў.
І зараз, каб палепшыць і пашырыць працу ў рэгіёнах, мы шукаем валанцёраў па ўсёй Беларусі! Далучайцеся да каманды – на сайце Ціханоўскай ёсць інструкцыя, як зрабіць гэта бяспечна для сябе.