Фонд «Краіна для жыцця» запусціў акцыю да Дня маці – каб падтрымаць маці палітвязняў, чые сыны і дочкі цяпер за кратамі. Кожны беларус можа павіншаваць мам вязняў сумлення, замовіўшы на сайце фонду букет кветак. Валанцёры даставяць ваш знак увагі і клопату жанчыне, якая выхавала героя пераменаў.
Вы можаце абраць:
– Букет для мамы палітвязня.
– Набор з двух букетаў (маме і жонцы палітвязня).
– Набор з трох букетаў (маме, жонцы і дачцэ палітвязня).
У сілах кожнага з нас падарыць гэтым моцным жанчынам хаця б невялікую часцінку цяпла, якога яны пазбаўленыя.