• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская: Нашая вясна пачалася

    26 сакавіка, 2021

    «У Дзень Волі беларусы выйшлі ў Вільні, Варшаве, Кіеве, Маскве, Санкт-Пецярбургу, Брэмене, Барселоне, Лейпцыгу, Празе, Брусэлі, Вене, Тэль-Авіве, Лос-Анджэлесе, Філадэльфіі і іншых гарадах свету. Але што яшчэ важней – беларусы пратэставалі ў Мінску, Магілёве, Гродне, Брэсце, Светлагорску, Салігорску, Ваўкавыску і нават маленькім, але адважным Драгічыне. І хутка выйдзе яшчэ больш людзей, бо гэта толькі пачатак.

    Беларусаў павіншавалі з Днём Волі прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа і прэм'ер-міністарка Інгрыда Шыманітэ, міністэрства замежных спраў Даніі і Літвы, Дзярждэпартамэнт ЗША, місія ЗША у АБСЕ, дэпутаты нямецкага Бундэстагу і прадстаўнікі федэральнага ўрада Германіі, сенат Румыніі – і гэта далёка не поўны спіс.

    У Еўрапарламенце вывесілі вялізны бела-чырвона-белы сцяг, а ў Брусэлі партыя Renew Europe выйшла ў цэнтр горада з нацыянальнай сімволікай Беларусі. У Тбілісі каля амбасады Беларусі мясцовыя жыхары вывесілі нацыянальны сцяг беларусаў.

    Ніякіх перабольшанняў – увесь свет сочыць за Беларуссю і падтрымлівае нас.

    У раёнах Мінска ўзляталі белыя і чырвоныя шары разам са сцягамі. Нацыянальная сімволіка была бачная паўсюль. А ўвечары 25 сакавіка нашыя гарады ўбачылі сотні феерверкаў. Дзень Волі беларусы святкавалі як Новы год – і гэта не проста яркае ўражанне. Гэта паказчык таго, як мы ўсе змяніліся за мінулы год.

    Немагчыма прымусіць людзей любіць сімвалы, святы або проста чалавека. І тое, як беларусы сустрэлі Дзень Волі, яшчэ раз даказвае, які выбар зрабіла ўся краіна».

    Апошнія навіны