Што Ціханоўская паспела за сёння:
– Абмеркавала падтрымку палітвязняў з прэзідэнткай бундэстага Клаўдыяй Рот і кандыдаткай у канцлеры ад партыі «Зялёныя» Аналенай Бёрбак.
– Заявіла пра недапушчальнасць дыялогу з рэжымам да вызвалення ўсіх палітвязняў на сустрэчы са старшынём знешнепалітычнага камітэта бундэстага Нортбертам Ротгенам і генсакратаром партыі ХДС Паўлем Ціміякам.
– Дала інтэрв'ю і каментары Tagesspiegel, Redaktionsnetzwerk Deutschland, Deutche Welle, «Белсату», «Радыё Свабода».
– Сустрэлася са старшынёй парламенцкага камітэта па правах чалавека Гідэ Енсэн і Аляксандрам Графам Ламбсдорфам з партыі СвДП – казалі пра міграцыйны крызіс і важнасць адзінства ЕС.
– З сустаршынёй партыі «Левыя» Жанін Віслер абмеркавала, як можна ўзмацніць ціск на рэжым і падтрымку беларусаў унутры краіны.
– Выступіла з лекцыяй імя Гельмута Шміта пра беларускі пратэстны рух.
– Прама цяпер Святлана Ціханоўская рыхтуецца да эфіру на адным з самых папулярных ток-шоу нямецкага ТБ maischberger.die woche на канале ARD. Старт эфіру – у 22:45 па Берліне. У анонсе праграмы Ціханоўская пазначаная пераможцай прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі.