Сёння з'явіліся паведамленні, што пры перасячэнні мяжы з Украінай беларусаў пачалі ўзмоцнена правяраць, аглядаць рэчы і дапытваць на пунктах кантролю. Нам пацвердзілі, што цяпер узмоцненыя меры кантролю на ўезд ва Украіну з-за ваенных вучэнняў, якія праходзяць на тэрыторыі Беларусі з удзелам войскаў Расійскай Федэрацыі.
Офіс падкрэслівае, што праз дзеянні рэжыму да беларусаў пачынаюць ставіцца як да магчымых акупантаў і ворагаў. Усё гэта адбываецца з-за Аляксандра Лукашэнкі, які на сённяшні дзень сам не можа гарантаваць незалежнасць і суверэнітэт краіны, прэзідэнтам якой ён быў. І пакутуюць з-за гэтага, як звычайна, простыя людзі.
Офіс Святланы Ціханоўскай на сувязі з МЗС Украіны па гэтым пытанні і сочыць за развіццём падзеяў. Мы робім усё магчымае, каб вырашыць гэтую сітуацыю.