• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская павіншавала беларусаў з Днём Канстытуцыі

    15 сакавіка, 2021

    Святлана Ціханоўская: «Кожны з вас разумее, якое значэнне Канстытуцыя грае для ўсіх беларусаў. Гадамі ў нашай дзяржаве ўлада жыла па паняццях, а не па законах Гадамі ўказы прэзідэнта дэвальвавалі артыкулы Канстытуцыі, адбіраючы ў нас правы і толькі дадаючы абавязкі.

    Але галоўнае – ніхто не пытаўся нашага меркавання. Мы жылі, фактычна не маючы выбару і не выбіраючы – ні прэзідэнта, ні Канстытуцыю. Таму я дзякую ўсім, хто цяпер працуе над яе новым праектам і публічным абмеркаваннем. Я веру, што інклюзіўны дыялог дапаможа беларусам у выніку прагаласаваць і прыняць такі тэкст Канстытуцыі, які па-сапраўднаму адлюстроўвае нашыя інтарэсы. Дзякуй за вашую працу».

    Сёння, у Дзень Канстытуцыі праходзіць міжнародная канферэнцыя «Канстытуцыя новай Беларусі: рэаліі, выклікі, перспектывы». А азнаёміцца і даць свае каментары да праекту тэксту Канстытуцыі, апублікаванага прадстаўніком Ціханоўскай Анатолем Лябедзькам можна на сайце https://kanstytucyja.online/constitution/.

    Апошнія навіны