Далучайцеся да Руху прама цяпер. Вось як гэта зрабіць.
Коратка – галоўнае за тыдзень працы Руху:
#падтрымкаўкраінцаўібеларусаў
- Актывістка арганізацыі беларусаў Італіі Supolka Юлія Юхно (на фота) выступіла на XIX Congresso confederale della CISL. Яна расказала пра Беларусь і беларусаў, нашую барацьбу за свабоду сваёй краіны і дапамогу Украіне.
- Беларусы на фінале Лігі чэмпіёнаў падтрымалі палітвязняў.
- Павел Міхалок, сын фронтмэна гурта «Ляпис Трубецкой», дапамагае аднаўляць украінскія гарады.
- Лідарка Беларусі Святлана Ціханоўская запісала адкрыты ліст свайму мужу Сяргею Ціханоўскаму.
- Прадстаўнікі «Хрысціянскай візіі» выступілі на нямецкім «Каталікентагу» і расказалі пра тое, з якімі выклікамі сутыкаюцца беларускія цэрквы і хрысціяне ў сувязі з расійскай агрэсіяй супраць Украіны і як хрысціяне Беларусі выступаюць супраць вайны.
- Беларусы з фонду «ŻYVI» даставілі гуманітарную дапамогу на данецкі напрамак, дзе вядуцца баі.
- Эстонія адновіць выдачу працоўных візаў і ВНЖ беларусам, а таксама дазволіць працаваць у краіне грамадзянам Беларусі, якія ўехалі па гуманітарных прычынах, паведамляецца на сайце эстонскага ўрада. На пачатку красавіка Святлана Ціханоўская здзейсніла візіт у Эстонію, каб вырашыць праблемы міграцыі беларусаў і працы беларускага бізнесу.
- Беларусы Чэхіі перадалі ўкраінскім сіротам альбомы для малявання, каляровыя алоўкі і фламастары, фарбы, мячы і цацкі.
- Святлана Ціханоўская правяла перамовы з прэзідэнткай Малдовы Маяй Санду. Яны абмяркоўвалі рызыкі эскалацыі вайны, неабходнасць рашучых дзеянняў з боку міжнароднай супольнасці, каб дапамагчы Украіне, працу ў Малдове беларускіх кампаній.
- Беларусы даставілі партыю медыкаментаў для дапамогі жанчынам Украіны.
- Валанцёры Цэнтра гуманітарнай дапамогі «ДАР» і Павел Латушка зрабілі падарункі ўсім дарослым і дзецям з украінскіх і беларускіх сем'яў, якія цяпер пражываюць у шэлтэры фонду «Краіна для жыцця».
- Беларусы Чэхіі з Prague Support Team адправілі ў 110-ю асобную механізаваную брыгаду УСУ – 20 кавераў на шлемы і 20 падсумкаў для індывідуальных аптэчак.
- Фонд BYSOL правёў прамежкавыя вынікі дапамогі ўкраінцам за 100 дзён вайны.
- Беларусы Вялікабрытаніі перадалі палку Каліноўскага аўтамабіль.
- У Лондане, Быдгашчы, Варшаве, Уроцлаве, Беластоку, Кракаве, Батумі, Вільні беларусы выйшлі на акцыі ў падтрымку Украіны, палітвязняў і супраць вайны.
#непадпарадкаванне
- Партызаны Касцюкоўкі выйшлі з антываенным вершам.
- Беларусы масава расклейваюць стыкеры ў падтрымку Украіны.
- У Заводскім раёне мінчане малююць нацыянальныя флагі.
- Жыхары Бараўлянаў пратэстуюць супраць рэжыму.
- Актывісты Палігона-Калодзішчы падтрымалі беларускіх добраахвотнікаў.
- Мінчане Чыжоўкі падтрымалі Марыю Успенскую, мужа якой забілі сілавікі, а яе саму пачалі судзіць.
- Беларусы Чыжоўкі ўшанавалі памяць Уладзіміра Крысёнка, працоўнага «Нафтана», які быў знойдзены павешаным пасля візіту сілавікоў.
#інфармацыйныфронт
- Выйшаў новы выпуск самвыдату «Протестная Беларусь»: у ім распавядаецца пра пагромы кватэраў беларусаў «па законе», два гады з дня затрымання Ціханоўскага і Статкевіча і інш.
- BYPOL раскрыў імёны сілавікоў, якія маюць дачыненне да рэпрэсій, якія збеглі ў Еўрасаюз.
- Новы выпуск «Честной газеты»: у ім распавядаецца пра праблемы эканомікі, вялізную інфляцыю, заробкі і пенсіі, якія падаюць пяты месяц запар.
- «Честные люди» расказваюць, чаму важна засцерагчы блізкіх ад прагляду тэлевізара: гэта можа выратаваць не толькі вашыя адносіны, але і іх інтэлект.
- Выйшаў новы выпуск «Беларусского вестника». У ім распавядаецца пра сапраўдных тэрарыстаў, якія захапілі ў Беларусі ўладу сілай, як рэжым ператварае працоўных у рабоў і інш.
#BelarusWithUkraine