• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Ціханоўская распавяла пра план «Перамога»

    19 чэрвеня, 2021

    План «Перамога» створаны Сітуацыйна-аналітычным цэнтрам на базе BYPOL. Гэта сцэнар дзеянняў для кожнага зарэгістраванага ў чат-боце плана «Перамога» беларуса. Зараз САЦ збірае заяўкі ў бота (ваша імя не патрабуецца), каб у будучыні масава, скаардынавана і адначасова выслаць апавяшчэнні пра канкрэтныя дзеянні. Агульная мэта – аднавіць законнасць у краіне і вярнуць уладу народу.

    Ціханоўская: «План «Перамога» створаны для збору людзей, якія дзейнічаюць у падполлі – каб яны атрымлівалі магчымасць каардынавацца адно з адным, шукаць аднадумцаў і бяспечна выходзіць на акцыі пратэсту. Зараз гэта выглядае як чат-бот. Людзі дасылаюць інфармацыю – што яны гатовыя зрабіць, якія ў іх магчымасці. Інфармацыя ў чат-боце зашыфраваная: адзін з асноўных аспектаў плана «Перамога» – гэта бяспека».

    Поўнае відэа з удзелам Святланы Ціханоўскай вы можаце паглядзець па спасылцы.

    BYPOL у відэазвароце адказаў на галоўнае пытанне: Што будзе пасля рэалізацыі плана «Перамога»?

    Чат-бот@plan_peramoga_bot
    Сайт https://planperamoga.org

    Апошнія навіны