Святлана Ціханоўская правядзе працоўную сустрэчу з Аб’яднаным Пераходным Кабінетам, на якой будзе абмеркавана: сітуацыя з палітвязнямі, магчымы ўдзел войскаў Беларусі ў вайне, магчымасці ціску на рэжым.
Запланаваныя сустрэчы з прадстаўнікамі польскага ўраду: міністрам унутраных справаў, міністрам замежных справаў, міністрам фінансаў, міністрам адукацыі і са спікерам парламента.
У праграме візіту – выступ у Камітэце па замежных справах, дзе таксама бяруць удзел прадстаўнікі беларускіх палітычных партыяў і грамадзянскай супольнасці.
Таксама Святлана Ціханоўская возьме ўдзел у мерапрыемствах да пачатку паўстання Каліноўскага ў Варшаве.