• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Дзень салідарнасці з палітвязнямі, візіт у Ірландыю. Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўскай 1-6 траўня 2023

    07 мая, 2023

    ДЗЕНЬ САЛІДАРНАСЦІ З ПАЛІТВЯЗНЯМІ. 21 траўня абвешчаны днём салідарнасці з беларускімі палітвязнямі. Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў з заклікам праводзіць у гэты дзень акцыі, пікеты, пісаць лісты, каб прыцягнуць увагу да праблемы палітвязняў: «​​У гэты дзень мы павінны быць сілай, якая пакажа сусветнай супольнасці, што трэба ціснуць на рэжым мацней, патрабаваць вызвалення палітвязняў больш настойліва».

    ВІЗІТ У ІРЛАНДЫЮ. 2-4 траўня Святлана Ціханоўская была з працоўным візітам у Ірландыі. У горадзе Тыперэры яна атрымала прэмію міру Тыперэры, якую прысвяціла ўсім палітзняволеным у Беларусі. Там жа наведала Арку Памяці, сярэднюю школу, цэнтр дапамогі ракавым хворым. Потым Святлана Ціханоўская накіравалася ў Дублін, дзе правяла працоўныя сустрэчы з прэзідэнтам, прэм’ерам, міністрам замежных справаў, спікерам Парламента, спікерам Сената, мэркай Дубліна, беларускай дыяспарай, а таксама выступіла ў інстытуце міжнародных і еўрапейскіх адносінаў (IIEA).

    СІТУАЦЫЯ З ВІКТАРАМ БАБАРЫКАМ. Святлана Ціханоўская накіравала лісты ў міжнародныя арганізацыі, а таксама МЗСы краінаў Еўрапейскага саюза па сітуацыі з Віктарам Бабарыкам і іншымі палітвязнямі, якіх трымаюць апошнія месяцы ў поўнай ізаляцыі з просьбай прыняць захады па вызваленні палітзняволеных, а таксама допуску да іх сем'яў і дыпламатаў. Асобна Ціханоўская правяла сустрэчу з прадстаўнікамі ААН.

    БЕЛАРУСЬ-ЛІТВА. 4 траўня прайшла першая сустрэча працоўнай групы па пытаннях міграцыі і грамадскай бяспекі ў Літве. У склад працоўнай групы ўвайшлі прадстаўнікі Офіса Ціханоўскай, Аб'яднанага Пераходнага Кабінета, ByPol, BYSOL, Беларускага дома правоў чалавека. А таксама прадстаўнікі МУС, МЗС і Дэпартамента міграцыі Літвы. На сустрэчы абмеркавалі пытанні выдачы гуманітарных ВНЖ і легалізацыі.

    РЭАКЦЫЯ НА ПРЫСУДЫ. 3 траўня «суд» вынес прысуд па справе NEXTA. Святлана Ціханоўская пракаментавала: «Гэты прысуд – гэта яшчэ і праверка для ўсіх нас. Бо каштоўнасці, на якіх будуецца дэмакратычны рух, такія: ніхто не павінен быць асуджаны па палітычных матывах; ніхто не павінен праходзіць праз катаванні; нічыё жыццё не павінна быць прадметам гандлю».

    СУСВЕТНЫ ДЗЕНЬ СВАБОДЫ ПРЭСЫ. 3 траўня, у Сусветны дзень свабоды прэсы, Святлана Ціханоўская падзякавала беларускім журналістам, рэдактарам і блогерам: «Я хачу падзякаваць кожнаму і кожнай з вас за тую працу, якую вы робіце і ўдзень, і ўначы. Рабілі ў Беларусі і працягваеце рабіць за яе межамі. Вы не кінулі сваю справу і кожны дзень працягваеце працаваць для беларусаў у краіне».

    ДЗЕНЬ КАНСТЫТУЦЫІ 3 ТРАЎНЯ. Святлана Ціханоўская выступіла з нагоды Дня Канстытуцыі 3 траўня разам з польскім і літоўскім амбасадарамі на ўрачыстай цырымоніі ў Дубліне. «Толькі пасля сыходу рэжыму Лукашэнкі мы зможам аднавіць вяршэнства закону ў Беларусі, каб гарантаваць яе грамадзянам іх канстытуцыйныя правы», – адначыла Ціханоўская ў сваёй прамове.

    ЭКАНОМІКА БЕЛАРУСІ. Дарадца Святланы Ціханоўскай па эканамічных рэформах Алесь Аляхновіч у матэрыяле для Zerkalo.io расказаў пра тое, што будзе з беларускай эканомікай пасля сыходу Лукашэнкі і як можна ў будучыні зрабіць Беларусь паспяховай краінай. Глядзіце галоўнае з тэксту ў картах.

    СТРАТЭГІЯ. Офіс Святланы Ціханоўскай правёў шэраг сустрэчаў з удзелам Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, Каардынацыйнай рады, прадстаўнікоў палітычных партыяў, незалежных экспертаў па выпрацоўцы супольнай стратэгіі на бліжэйшы час, у тым ліку, па санкцыях і дапамозе грамадзянскай супольнасці, прыцягненні памагатых да адказнасці, вызваленні палітвязняў, размяшчэнні ядзернай зброі. 

    ЭКСПЕРТНАЯ ДЫСКУСІЯ. 11 траўня, у 17:00 (па беларускім часе) Даследчы цэнтр Офіса Святланы Ціханоўскай і Оксфардская абсерваторыя па Беларусі правядуць віртуальную дыскусію на тэму беларуска-еўрапейскіх адносінаў. Удзельнікі: Франак Вячорка, Дзірк Шубель, Вольга Дрындова, Рыгор Ніжнікаў. Каб прыняць удзел, рэгіструйцеся па спасылцы. Аналітычныя брыфы па выніках папярэдніх вэбінараў вы можаце прачытаць тут.

    МЕДЫЯ. Святлана Ціханоўская дала інтэрв’ю Le Monde (Францыя), Der Spiegel (Германія), Welt TV (Германія), Zahidfront (Украіна), WEB.de (Германія), T-online (Германія), Irish Times (Ірландыя), Irish Independent (Ірландыя), Irish Examiner (Ірландыя).

    Апошнія навіны