• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • ​Візіт Ціханоўскай ў Францыю: якія вынікі дасягнуты за год пасля сустрэчы з прэзідэнтам Макронам

    16 верасня, 2021

    – Францыя выступіла з ініцыятывай Маскоўскага механізму АБСЕ.

    – Французскі амбасадар у Беларусі не ўручыў даверчыя лісты Лукашэнку.

    – Эмануэль Макрон шматразова заклікаў да дыялогу ў Беларусі, выступаў з асуджэннем рэжыму Лукашэнкі і публічным запрашэннем Ціханоўскай на саміт G7. 

    – Эмануэль Макрон быў адным з першых, хто сустрэўся з Ціханоўскай.

    – Падчас размовы з Меркель і Пуціным Макрон узняў пытанне вырашэння крызісу ў Беларусі.

    – МЗС Францыі заклікала да справядлівага расследавання захопу самалёта Ryanair, смерці Віталя Шышова і Рамана Бандарэнкі, асудзіла рэпрэсіі супраць TUT.by, БАЖ, Belsat, Вясны, спробы захапіць спартсменку Крысціну Ціманоўскую, выгнання брытанскіх дыпламатаў з Беларусі. 

    Францыя падтрымала санкцыі супраць рэжыму і падтрымае новыя – за рэпрэсіі і міграцыйны крызіс. Таксама Францыя будзе ставіць беларускае пытанне на парадак дня падчас свайго старшынства ў Еўрасаюзе з 1 студзеня 2022.

    – Сёння, ў другі дзень візіту ў Францыю, Ціханоўская ўжо сустрэлася з дэпутатам парламента П'ерам-Аляксандрам Англадам, старшынёй камісіі па міжнародных справах Жанам-Луі Бурланжам, кіраўніком канферэнцыі прэзідэнтаў універсітэтаў Мануэлем Тунонам дэ Лара, дала інтэрв'ю Die Ziet, Radio France, France 24 і RTL. FR. Усе гэтыя сустрэчы і інтэрв'ю дапамагаюць дасягнуць новых дзеянняў з боку Францыі.

    Апошнія навіны