28 кастрычніка а 19:00 пачнецца стрым пра працоўны рух і падрыхтоўку забастоўкі. У прамым эфіры прымуць удзел:
- Святлана Ціханоўская;
- Кіраўнік НАК Павел Латушка;
- Кіраўніца аддзела па знешніх сувязях Офіса Аляксандра Логвінава;
На прамы эфір таксама запрошаныя прадстаўнікі «Рабочага руху» і Беларускага Аб'яднання Рабочых.
На стрыме мы абмяркуем:
1. Як праходзіць працэс падрыхтоўкі забастоўкі?
2. Ад чаго і ад каго залежыць поспех падрыхтоўкі?
3. Калі лепш за ўсё пачынаць забастоўку?
Паглядзець прамы эфір можна будзе тут: https://youtu.be/OSfTx1bwOSs