19-21 ліпеня па запрашэннi федэральнага ўрада Германіi Ціханоўская наведае Берлін. Нагода для прыезду — цырымонія, прысвечаная 78-й гадавiне замаху на Гітлера, якая праводзiцца ў Германіі на самым высокім узроўні, і Святлана Ціханоўская запрошаная выступіць з галоўнай прамовай. У цырымоніі бяруць удзел прэзідэнты Канстытуцыйнага суда Германіi, Бундэстага, міністар абароны і дыпламатычны корпус.
Ціханоўская наведае дзяржаўную канцылярыю, сустрэнецца з віцэ-канцлерам Германіі Робертам Хабекам, кіраўніком адміністрацыі канцлера Вольфгангам Шмідтам, а таксама лідарамі палітычных групаў у Бундэстагу.
У пасольстве Вялікабрытаніі Святлана Ціханоўская правядзе брыфінг па сітуацыі ў Беларусі паслам шэрагу краінаў, якія падтрымліваюць Беларусь. Цікавасць паўдзельнічаць у брыфінгу выказалі паслы Чылі, Калумбіі, Аўстраліі.