• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская разам з Паўлам Латушкам і Таццянай Хоміч правялі сустрэчу з прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудам

    25 сакавіка, 2022

    Перад самой сустрэчай з прэзідэнтам ЗША Байдэнам, які прыбывае ў Варшаву пасля саміту НАТА ў Брусэлі, прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда правёў сустрэчу са Святланай Ціханоўскай і яе дэлегацыяй у складзе кіраўніка НАК Паўла Латушкі і прадстаўніцы КР па палітвязнях і каманды Бабарыкі Таццяны Хоміч.

    Абмеркавалі, якую сумесную палітыку ЕС, ЗША і беларусы бачаць у дачыненні да Лукашэнкі, неабходнасць вываду расійскіх войскаў з тэрыторыі Беларусі. Прэзідэнт Дуда расказаў пра вынікі саміту НАТА. Ён запэўніў, што ў Альянсе ёсць дакладнае разуменне, што беларусы супраць вайны ва Украіне. Ціханоўская заявіла, што беларусы ўзмацняюць Антываенны Рух, а ў беларускім войску растуць пратэстныя настроі. Таму неабходны бяспечны калідор для тых вайскоўцаў, якія не хочуць дзяліць адказнасць за злачынствы рэжыму. Таксама яна заклікала прэзідэнта падтрымаць беларусаў, якія вымушана з'ехалі ў Польшчу.


    Фота: Павел Крычко
    Апошнія навіны