• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Ціханоўская знаходзіцца з працоўным візітам у Эстоніі

    31 мая, 2021

    Сёння Святлана Ціханоўская прыбыла ў Талін, дзе сустрэнецца з прэзідэнткай Эстоніі Керсці Кальюлайд, спікерам парламента Юры Ратасам, міністаркай замежных спраў Евай-Марыяй Лійметс і іншымі палітыкамі краіны. Увечары Ціханоўская пабывае на прэм'еры спектакля Мікалая Халезіна «Памылка 403».

    Гэты візіт асабліва важны, бо ў аўторак пачынаецца старшынства Эстоніі ў Радзе Бяспекі ААН. У візіце гаворка пойдзе пра выхад Беларусі з крызісу, ціск на рэжым і дапамогу беларускім СМІ. Пасля інцыдэнту з самалётам Эстонія заняла прынцыповую пазіцыю ў дачыненні да санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі і заклікала краіны ЕС і Вялікабрытанію блакаваць карумпаваныя схемы рэжыму і не дазваляць Лукашэнку здымаць з сябе адказнасць.

    Апошнія навіны