«Я заўсёды была з вамі шчырая. Цяперашняя палітычная сітуацыя вельмі трывожная. У хуткім часе мы можам сутыкнуцца з неабходнасцю абараняць сваю незалежнасць. Чалавек, які дзесяцігоддзямі будаваў сабе рэпутацыю «гаранта суверэнітэту», сам стаў прамой пагрозай суверэнітэту. І гэта цалкам на яго адказнасці.
Я хачу нагадаць, што пасля выбараў 9 жніўня 2020 года Аляксандр Лукашэнка не з'яўляецца легітымным прадстаўніком беларускага народа. Ён страціў давер і не мае законнага права прымаць рашэнні, якія закранаюць нацыянальныя інтарэсы і ўплываюць на будучыню краіны. У той жа час я, як абраны прадстаўнік беларускага народа заяўляю, што ніякая дадатковая «абарона» з боку Расіі нам не патрэбная. А прыдуманая змова з замахам – відавочная правакацыя, каб апраўдаць ўмяшанне Расіі ва ўнутраныя справы нашай краіны.
Таксама я хачу падкрэсліць, што беларускі народ вельмі цёпла і па-добрасуседску ставіцца да Расіі. Прапаную пакінуць адносіны нашых народаў менавіта такімі. Любое рашэнне, якое закранае нацыянальныя інтарэсы, не можа быць прынята і тым больш ажыццёўлена без волі беларускага народа. Беларускі народ вымушаны змагацца за сваю свабоду, мы ўжо даказалі, што ўмеем за сябе пастаяць. І мы, беларусы, не паступілі суверэнітэтам і незалежнасцю».