«Некалькі дзён таму Сяргей казаў сваё апошняе слова ў так званым судзе – але паколькі працэс закрыты, яго ніхто не чуў. Амаль у той самы час я выступала ў Еўрапарламенце, і мае словы чула ўся Беларусь, уся Еўропа, іх мог чуць увесь свет.
Вось чаму мы мусім дзейнічаць. Так склалася, што ў нас з вамі ёсць галасы, ёсць свабода перасоўванняў. Менавіта таму мы павінны быць галасамі, рукамі і сэрцамі такіх як Сяргей і тысячы нявінных людзей, якія апынуліся ў турмах. Цяпер кожны наступны крок будзе патрабаваць ад нас яшчэ больш еднасці, стойкасці і вернасці прыярытэтам. Але я веру ў нас, я веру ў вас. Галоўнае – не забывайцеся быць гучнымі. Жыве Беларусь!».