Дата і час мерапрыемства: 25 сакавіка 18:30.
Адрас правядзення: Віленская гарадская Ратуша, Didžioji g. 31.
Беларуская Рада Культуры, Магістрат Вільнюса, Офіс Святланы Ціханоўскай, Амбасада Польшчы ў Літве, пры падтрымцы Амбасады ЗША ў Беларусі прэзентуюць канцэрт, прысвечаны абаронцам Украіны.
Мерапрыемства прымеркаванае да Дня Волі – галоўнага свята для беларусаў ва ўсім свеце. 25 сакавіка 1918 года была абвешчана Беларуская Народная Рэспубліка – першая нацыянальная дзяржава, дзе афіцыйнымі сімваламі былі бел-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня».
Дзень Волі ў 2022 годзе прыпадае на той час, калі працягваецца акупацыя і рэпрэсіі ў Беларусі і ідзе вайна ва Украіне. Гэтая імпрэза праходзіць у межах кампаніі #BelarusWithUkraine у знак салідарнасці, падтрымкі і малітвы за тых, хто цяпер абараняе ўкраінскія землі.
На канцэрце прагучаць сакральныя народныя песні і ваярскія маршы геаграфічнага і гістарычнага чатырохкутніка Беларусь-Літва-Польшча-Украіна, каб засведчыць, што нашы краіны яднаюцца і разам супрацьстаяць агульнаму ворагу.
У канцэрце бяруць удзел вядомыя артысты з Літвы, Беларусі і Украіны:
- Інтэрнацыянальны мужчынскі хор UNIA (мастацкі кіраўнік – Павел Гонца) LT, BY, UA.
- Маргарыта Ляўчук (сапрана) BY.
- Маіна Валеніс (сапрана) UA.
- Даша Мароз (фартэпіяна) BY.
Купіць квіткі можна па спасылцы: https://www.bilietai.lt/rus/bilietai/koncertai/dzien-voli-laisves-diena-353421/.
Усе сродкі ад продажу квіткоў пойдуць на дапамогу абаронцам Украіны: https://getdonate.org/en/campaign/409.
Глядзець анлайн-трансляцыю можна на Маланка Медыя: https://youtu.be/SLcrukJhDT8.
Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне: +37064614719