TUT.by пагаварыў з беларусамі, якія пішуць вельмі шмат лістоў палітвязням – напрыклад, Валер з Віцебска за паўтара месяцы адправіў 510 лістоў. Ён піша, таму што ведае пра жудасныя ўмовы ў турмах і разумее, што для палітвязняў кожны ліст як глыток вады.
Зараз у Беларусі 520 палітвязняў – і ўсім ім патрэбная падтрымка. У сілах кожнага з нас напісаць ім ліст. Вось якія сайты вам дапамогуць:
– politzek.me – рэсурс з усімі патрэбнымі для ліста дадзенымі.
– dissidentby.com – рэсурс, які дапамагае падтрымаць палітвязняў.
– vkletochku.org – сайт, дзякуючы якому вы можаце адправіць ліст ананімна з любой краіны.
Вы можаце дапамагчы героям пераменаў і з дапамогай праекта валанцёраў Офіса Ціханоўскай «Вольныя паштоўкі», які за данаты адпраўляе паштоўкі з малюнкамі палітвязняў. Самі данаты ідуць на працу ініцыятывы «Лісты ў клетачку». На гэтым фота Святлана Ціханоўская трымае «вольную паштоўку» з далонню Сяргея Ціханоўскага – сімвалам, без якога не абыходзяцца яго лісты.
Вы таксама можаце дапамагчы сем'ям людзей, якія без віны апынуліся ў закладніках – праз фонды салідарнасці «Краіна для жыцця» і BySol.
Падтрымайце нашых герояў пераменаў, гэта па сілах кожнаму.