Актывіст «Краіны для жыцця» Дзмітрый Фурманаў быў затрыманы 29 траўня 2020 у Гродне разам з Сяргеем Ціханоўскім і яго камандай. Святлана Ціханоўская прыязджала да бацькоў Дзмітрыя, калі яны трымалі галадоўку ля СІЗА на Валадарскага. Фурманаў выйшаў на волю 21 кастрычніка. Сёння, 1 лістапада, ён з дзяўчынай Вольгай Каракінай сустрэўся са Святланай Ціханоўскай у Вільні.
Дзмітрый распавёў, як спраўляўся з холадам і пакараннямі ў ШІЗА, і як цяпер падае сведчанні пра жорсткае абыходжанне з людзьмі з боку кіраўніцтва калоніі.
Фрагменты сустрэчы Святланы і Дзмітрыя магчыма паглядзець па гэтай спасылцы. Вялікае інтэрв'ю Фурманава – на канале «Краіна для жыцця».