• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Прававы статус для беларускіх добраахвотнікаў у складзе УСУ і ВНЖ для беларусаў Украіны: Кавалеўскі абмеркаваў вострыя пытанні з Антонам Герашчанкам

    09 чэрвеня, 2022

    Сёння кіраўнік Кабінета прадстаўнікоў Ціханоўскай Валер Кавалеўскі сустрэўся ў Кіеве з Антонам Герашчанкам, дарадцам Міністра ўнутраных спраў Украіны. 

    Падчас гутаркі былі ўзнятыя найбольш вострыя пытанні, з якімі сутыкнуліся беларусы з пачатку вайны Расіі – гэта працяг і атрыманне новага часовага віда на жыхарства, а таксама перспектывы атрымання прававога статуса для беларускіх грамадзянаў, якія ў складзе Узброеных сілаў Украіны змагаюцца супраць расійскіх захопнікаў. 

    Валер Кавалеўскі адзначае, што дасягнута паразуменне аб неабходнасці вырашэння ўзнятых праблемаў і вызначаныя наступныя крокі ў гэтым кірунку.

    Апошнія навіны