На званку абмеркавалі:
- «угоду па збожжы» (зняцце санкцый з рэжыму ўзамен на транзіт украінскага збожжа). Барэль запэўніў Ціханоўскую, што такая ўгода не абмяркоўваецца. Ціханоўская адзначыла, што вызваленне ўсіх палітвязняў і закрыццё палітычных справаў можа быць умовай для пачатку дыялогу.
- санкцыі супраць памагатых рэжыму. Ціханоўская прапанавала разглядзець пытанне ўключэння ў санкцыйныя спісы дэпутатаў дзвюх палатаў парламента, якія прынялі «расстрэльны закон», суддзяў і пракурораў, у тым ліку адказных за прысуд па справе Кацярыны Андрэевай.
- падтрымку Беларусі на міжнароднай арэне. Абмеркавалі арганізацыю сустрэчы сустрэчы Святланы Ціханоўскай з усімі міністрамі ЕС на тэму Беларусі ўжо ў кастрычніку гэтага года. Ціханоўская запрасіла Барэля далучыцца да міжнароднага Дня салідарнасці, прысвечанага другой гадавіне з дня выбараў 2020 года.