Далучайцеся да Руху прама цяпер. Вось як гэта зрабіць.
Коратка – галоўнае за дзень працы Руху:
#падтрымкаўкраінцаіўбеларусаў
- Мадэратарка групы «Хрысціянская візія» Наталля Васілевіч выступіла на Генеральнай асамблеі Сусветнай хрысціянскай студэнцкай федэрацыі. Яна распавяла гісторыю выбараў і мірных пратэстаў 2020 года, жаночых пратэстах, палітзняволеных жанчын, жанчын у царкоўных рухах.
- Беларусы Батумі перадалі дапамогу беларускім добраахвотнікам з палка Каліноўскага.
- Беларусы Куяўска-Паморскага ваяводства правялі акцыю салідарнасці з ахвярамі катаванняў.
- Байцы палка «Пагоня» прынялі воінскую прысягу у Першай асобнай брыгадзе спецыяльнага прызначэння імя Івана Богуна.
- Беларусы Ансі (Францыя) падтрымалі антываенную акцыю ўкраінцаў.
- Беларусы Беластока правялі велапрабег салідарнасці ў падтрымку палітвязняў.
- У Батумі беларусы выйшлі на акцыю ў падтрымку абаронцаў «Азоўсталі».
- Фонд BYSOL адправіў 37 камплектаў летняй палявой формы для ўкраінскіх медыкаў. Таксама яны адправілі 30 абарончых шлемаў для беларускіх добраахвотнікаў з палка «Пагоня».
- У Вільні беларусы выйшлі на мітынг у падтрымку Украіны.
- У Кракаве адбыўся мітынг у падтрымку абаронцаў «Азоўсталі».
#непадпарадкаванне
- Беларусы Чыжоўкі патрабуюць вызвалення палітвязняў.
- Партызаны Касцюкоўкі выйшлі на антываенны пікет.
#сабатажпрацырэжыму
- Канал «Беларускі Гаюн», які адсочвае перамяшчэнне ваеннай тэхнікі па Беларусі, даў справаздачу за 26 чэрвеня.
- Таксама «Беларускі Гаюн» апублікаваў агляд асноўных падзеяў беларускай прапаганды пра вайну ва Украіне за 26 чэрвеня: прапагандысты выцягнулі ў эфір ізраільскага «эксперта», які часта прымае ўдзел у праграмах расійскай прапаганды, каб той распавёў пра «нацызм» ва Украіне.
- BYPOL: Дыктатар стварае для Украіны ўяўную пагрозу, яму проста няма чым ваяваць.
#інфармацыйныфронт
- «Ад голаду ў Беларусі ніхто не памрэ», але ёсць нюанс. Эксперт Леў Львоўскі пра пагрозу дэфіцыту.
- Выйшаў новы нумар самвыдату Papera. У ім распавядаецца пра характар фашызму, калектыўную адказнасць і вострыя творы сучасных паэтаў.
- Завершылася кампанія «Тыдзень супраць катаванняў» у Беларусі. Malanka прапануе пачытаць і паглядзець усе матэрыялы, прысвечаныя гэтай тэме, якія вы маглі прапусціць на тыдні.
- Выйшаў новы нумар самвыдату «Протестный Гомель»: у ім распавядаецца пра новыя ўдары па Украіне, вуліцу Караткевіча ў Кіеве і выхад на волю некаторых палітвязняў.
- Таксама выйшла новая газета «7 Чижей». У ёй – навіны пратэстнай Чыжоўкі і Антываеннага руху, сустрэча Святланы Ціханоўскай з Баракам Абамам, гісторыя палітзняволенай Алесі Буневіч.
- На штогадовай канферэнцыі Германскага Фонду Маршала – «Брусельскі форум», сукіраўніца Беларускага Свабоднага тэатра Наталля Каляда задала прысутным пытанне: а калі ўжо спікеры будуць абмяркоўваць Беларусь у кантэксце рэгіянальнай бяспекі, бо без абмеркавання тэмы Беларусі немагчыма казаць пра бяспеку ўсяго еўрапейскага рэгіёна.
#BelarusWithUkraine