Кожны дзень у чат-боты, на пошту і ў сацсеткі Офіса прыходзіць мноства пытанняў і прапаноў. Цяпер, каб мець магчымасць размаўляць з беларусамі напрамую, Святлана Ціханоўская запускае новы фармат камунікацыі. Па пятніцах з 14:00 да 16:00 (па Мінску) вы можаце патрапіць на персанальную анлайн-сустрэчу са Святланай і яе камандай і асабіста задаць пытанне ці абмеркаваць сваю праблему.
- Навошта гэта патрэбна?
Мы разумеем, як вырас узровень страху і знізіўся ахоп аўдыторыі разбураных медыя. Таму для беларусаў, якія хочуць нешта спытаць у нас, зразумець наш план лепш, разабрацца, як яны могуць дапамагчы агульнаму руху і папрасіць падтрымкі – Святлана Ціханоўская прапануе магчымасць персанальнай камунікацыі.
Рэгіструйцеся па гэтай спасылцы – https://zoom.us/meeting/register/tJArdeGurjwvG9FDWhZeIsWhOxjr9aXCsdcY – і мы назавем ваш персанальны час, калі вы можаце падлучыцца да размовы. На званку не будзе трэціх асобаў, таму гэта бяспечны фармат для прамых зносінаў са Святланай Ціханоўскай і чальцамі яе каманды.