«Сёння затрымалі трох жыхароў Бабруйска, якіх падазраюць у рэйкавых партызанскіх акцыях. Супраць іх выкарысталі зброю i стралялі на паражэнне. Пазней так званыя сілавікі апублікавалі відэа, дзе паказалі актывіста з прастрэленымі пасля затрымання каленямі. Гэта жах: яны нібы ганарацца, што гатовыя забіваць і калечыць ужо затрыманых людзей, якія спрабуюць перашкаджаць вайне. Яны паказваюць, што лепш будуць страляць у беларусаў, чым пярэчыць расіянам.
Дагэтуль беларуская міліцыя служыла дыктатару, а не народу, але цяпер усё нават горш: цяпер яны падпарадкоўваюцца дыктатару іншай краіны. І кожны, хто гэта бачыць, і кожны, хто робіць усё, каб уратаваць нашую краіну ад вайны і акупацыі — сапраўдная героі Беларусі. Мы павінны падтрымліваць нашых герояў. Яны бароняць гонар нашай краіны».