16-18 кастрычніка беларуская лідарка знаходзіцца з працоўным візітам у Лондане, дзе выступіць з «Вестмінстэрскай лекцыяй» у Парламенце. Праграмны зварот будзе прысвечаны сітуацыі ў Беларусі, а таксама прыярытэтам працы дэмакратычных сілаў і міжнароднай супольнасці ў адносінах да нашай краіны.
Святлана Ціханоўская прыме ўдзел у Беларуска-Брытанскім Форуме і правядзе брыфінг для амбасадараў. Таксама заўтра, 17 кастрычніка, адбудзецца сустрэча з беларусамі.
На час візіту запланаваныя сустрэчы з міністрам замежных справаў Джэймсам Клеверлі, членамі Парламента і былымі прэм'ер-міністрамі Велікабрытаніі Тоні Блэрам і Тэрэзай Мэй.