У 2018 годзе ў Беларусі ўпершыню было праведзена тэсціраванне школьнікаў/школьніц у адпаведнасці з Міжнароднай праграмай па ацэнцы адукацыйных дасягненняў вучняў (Programme for International Student Assessment, PISA). Вынікі тэсціравання да гэтага часу не былі ў належнай меры абмеркаваны эспертнай супольнасцю.
Цяпер іх абмяркуюць у цыкле экспертных семінараў PISA 2018: аналіз вынікаў і рэкамендацыі для сістэмы адукацыі Рэспублікі Беларусь. Семінары праводзяцца па ініцыятыве Ігара Вараксы, дарадцы Офіса па пытаннях школьнай адукацыі. Удзел таксама прымае прадстаўніца Святланы Ціханоўскай па пытаннях навукі і адукацыі Таццяна Шчытцова.
Канферэнцыя пройдзе 4 і 7 ліпеня з 17:00 да 18:30 афлайн на базе ЕГУ (Savičiaus g. 17, аўд. 104) і анлайн.
- Падрабязную праграму семінараў глядзець па спасылцы:
https://drive.google.com/file/d/18V2DHqirdfUkydRyzKExHuRUZuP-OR64/view?usp=sharing
- ZOOM cпасылка для ўдзелу ў семінарах:
https://us06web.zoom.us/j/81091964677?pwd=YThSZElLZkRyR1ZBY3JJbDZ0VVdDUT09