Заўтра, 29 верасня, беларуская лідарка наведае з працоўным візітам Албанію па запрашэнні прэм'ер-міністра Эдзі Рамы. У Тыране яна таксама сустрэнецца з прэзідэнтам Ілірам Метам і дзяржаўнай міністаркай па сувязях з парламентам Элізай Спірапалі.
Паколькі Албанія ўваходзіць у кіруючую Тройку АБСЕ, падчас візіту Ціханоўская абмяркуе заангажаванасць АБСЕ ў беларускае пытанне і будучы ўдзел краіны ў Радзе Бяспекі ААН. У верасні Святлана Ціханоўская ўжо абмяркоўвала беларускі крызіс з прэм'ер-міністрам Албаніі падчас удзелу ў стратэгічным форуме ў Бледзе ў Славеніі.