• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Дарадца Святланы Ціханоўскай па юрыдычных пытаннях Леанід Марозаў – пра смяротны вырак, што вынесены замежніку ў Беларусі

    19 ліпеня, 2024

    «Сёння каманда Офіса атрымала інфармацыю пра справу, якую рэжым Лукашэнкі завёў супраць грамадзяніна Германіі. Рыка Крыгера абвінавацілі па шэрагу тэрарыстычных артыкулаў – і па выніках суда вынеслі смяротны вырак.

    Мы звязаліся з прадстаўнікамі Міністэрства замежных справаў гэтай краіны і перадалі дадзеныя, якія сведчаць: у Беларусі грамадзяніну замежнай краіны пагражае выключная мера.

    На жаль, рэжым Лукашэнкі працягвае выкарыстоўваць расстрэл у якасці пакарання. У цывілізаваным грамадстве падобнае стаўленне да чалавека недапушчальнае. Аднак, як мы бачым, каштоўнасць чалавечага жыцця для гэтай сістэмы не значыць анічога – дастаткова ўзгадаць палітвязняў-беларусаў, якія паміраюць у турмах ад дзеянняў рэжыму.

    Вельмі спадзяюся, што сумеснымі намаганнямі дэмакратычныя краіны здолеюць выратаваць жыццё чалавека, якога вінавацяць у цяжкіх злачынствах на сумнеўных падставах».

    Апошнія навіны