Заўтра, 21 верасня, у 21:30 прадстаўнік Ціханоўскай па прававых пытаннях Сяргей Зікрацкі выступіць з дакладам на слуханнях Камісіі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (Хельсінкскай камісіі), якія будуць прысвечаныя тэме рэпрэсіяў у Беларусі. Ён раскажа пра тое, як рэжым у Беларусі пераследуе людзей за іх меркаванне, катуе пратэстоўцаў і парушае права на справядлівае судовае разбіральніцтва, пераследуючы сумленных адвакатаў.
Сярод запрошаных спікераў таксама:
– Сяргей Харытонаў, навуковы супрацоўнік Інстытута журналістыкі Картэра Нью-Ёркскага ўніверсітэта, медыяэксперт iSANS.
– Таццяна Хоміч, сястра Марыі Калеснікавай, каардынатарка штаба Віктара Бабарыкі, прадстаўніца КР па палітвязнях.
– Дэвід Дж. Крамер, былы памочнік дзяржаўнага сакратара ЗША па пытаннях дэмакратыі, правоў чалавека і працы.
Камісія па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (Хельсінкская камісія) – гэта незалежная структура ўрада ЗША, якая сочыць за выкананнем Хельсінкскіх пагадненняў і прасоўвае правы чалавека, дэмакратыю і бяспеку ў 57 краінах. У камісію ўваходзяць 9 чальцоў Сената ЗША, 9 чальцоў Палаты прадстаўнікоў і па адным прадстаўніку Дзярждэпа, міністэрства абароны і міністэрства гандлю ЗША.
Паглядзець выступ можна будзе па спасылцы: http://www.youtube.com/HelsinkiCommission