У сераду, 6 кастрычніка, у Варшаве прайшла працоўная сустрэча з прадстаўнікамі аб'яднання сілавікоў ByPol.
На сустрэчы абмеркавалі:
– Як даносіць да людзей інфармацыю пра план «Перамога». Дэталі плана не могуць раскрываць загадзя, але план будзе крытычна важны для перамогі.
– Як забяспечыць бяспеку актывістаў і журналістаў, улічваючы атакі на іх з боку спецслужбаў.
– Неабходнасць збіраць доказы злачынстваў рэжыму.
– Працу Сітуацыйна-аналітычнага цэнтра, створанага па ініцыятыве Святланы Ціханоўскай на базе ByPol.
Святлана Ціханоўская падзякавала за працу ByPol і ўсім сумленныі сілавікам, якія перайшлі на бок народа: «Вы – гонар Беларусі».
Кожны можа далучыцца да плана «Перамога». Для гэтага адкрыйце чат-бот @plan_peramoga_bot і адкажыце на пытанні, у якім раёне вы жывяце і якімі рэсурсамі валодаеце. Будзьце ўважлівыя: сапраўдны бот «Перамогі» не патрабуе пазначаць імя і нумар тэлефона. Пасля гэтага бот выдаліць перапіску з вамі – а ў патрэбны момант вы атрымаеце інструкцыю, распрацаваную адмыслова для вас.