Далучайцеся да Руху прама цяпер. Вось як гэта зрабіць.
Коратка – галоўнае за дзень працы Руху:
#падтрымкаўкраінцаўібеларусаў
- Дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка адказаў на пытанні пра візы і ВНЖ для беларусаў Чэхіі. Таксама ён дадаў пра візіт Ціханоўскай у Латвію, які пачнецца 8 чэрвеня.
- Беларуская мастачка Анастасія Рыдлёўская малюе пра вайну ва Украіне.
- Першая група байцоў палка «Пагоня» падпісала кантракт з Сіламі спецыяльных аперацый Украіны.
- Украінскі гурт «Колір» у 2016 годзе выпусціў песню на словы беларускага палітвязня Андрэя Аляксандрава. Сёння над Аляксандравым пачаўся «суд».
- Вольга Якубоўская намалявала беларускіх музыкаў, якія выканалі кавер на песню Kalush Orchestra «Стэфанія».
- Чат-бот «Движение большинства» падзяліўся вынікамі за тры месяцы: беларусы ў краіне і за мяжой выканалі амаль 20 тысячаў заданняў за 3 месяцы. Гэтыя і іншыя вынікі тут.
- Святлана Ціханоўская здзейсніць візіт у Латвію. У рамках візіту Святлана Ціханоўская збіраецца вырашыць пытанні беларускай дыяспары і выдачы візаў, наведае беларускі гуманітарны цэнтр дапамогі ўкраінцам і возьме ўдзел у цырымоніі ўзняцця беларускага нацыянальнага сцяга і ўскладанні кветак да помніка ахвярам савецкай акупацыі ў Рызе.
- Полк Каліноўскага дзякуе ГА «Валанцёрская сотня» і Юліі за 1000 сухпайкоў, набытых для беларускіх добраахвотнікаў.
- Беларускі мастак-акцыяніст Уладзіслаў Бохан правёў каля будынку Gedeon Richter Polska ў Гродзіску-Мазавецкім акцыю «Ін'екцыя».
- Беларусы Львова перадалі падарункі ў дзіцячыя дамы.
#непадпарадкаванне
- Беларусы Чыжоўкі падтрымалі палітвязня Паўла Кучынскага, які атрымаў 5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму за каментары. У Паўла чацвёртая ступень анкалагічнага захворвання.
#сабатажпрацырэжыму
- Канал «Беларускі Гаюн», які адсочвае перамяшчэнне ваеннай тэхнікі па Беларусі, даў справаздачу за 6 чэрвеня.
- Таксама «Беларускі Гаюн» апублікаваў агляд асноўных падзеяў беларускай прапаганды пра вайну ва Украіне за 7 чэрвеня: прапаганда працягвае сядлаць тэму экспарту ўкраінскага збожжа праз Беларусь. Рэжым учапіўся ў вырашэнне збожжавага пытання з шэрагам мэтаў: нагадаць пра сябе, увайсці ў перамоўны працэс, паказаць сябе палітычным гульцом рэгіянальнага ўзроўня. Ну і на гэтым фоне зняць трошачку ўведзеных санкцый, якія ўвогуле не ўплываюць на эканоміку, і ствараюць новыя магчымасці.
#інфармацыйныфронт
- «Кожны беларус плаціць падатак на Лукашэнку». Святлана Ціханоўская тлумачыць, чаго беларусам ужо каштуе вайна ва Украіне.
- Выйшаў новы выпуск самвыдату «Протестная Беларусь».
- «Честные люди» падлічылі, колькі нашых падаткаў сыдзе на ўтрыманне прапагандыстаў: 154,6 млн рублёў. Для параўнання: на ахову навакольнага асяроддзя плануецца выдаткаваць 69,3 мільёна, а на фундаментальныя навуковыя даследаванні – 135,2. Пры гэтым на малы і сярэдні бізнес, якія падчас крызісу больш за ўсё маюць патрэбу ў падтрымцы, вылучаюць усяго 17,7 мільёна – у 9 разоў менш, чым на дзяржСМІ.
#BelarusWithUkraine