Сёння Мінфін агучыў законапраект, які тычыцца малога бізнеса. Афіцыйна мэтай праекта з'яўляецца «павялічэнне ўдзелу беларускіх грамадзян у фінансаванні дзяржаўных выдаткаў». Для 270 тысяч ІП з 2023 года прапануецца павысіць падаходны падатак з 16% да 20%, а з 2024 – з 20% да 25%. Таксама з 2023 г. ІП не зможа карыстацца спрошчанай сістэмай падаткаабкладання. Гэта значыць, што для соцень тысяч беларусаў, якія з'яўляюцца ІП і якія працуюць на ІП, пагоршацца ўмовы працы.
Гэта чарговы крок рэжыма па пагаршэнні ўмоваў вядзення прыватнага бізнеса. Падрабязней тлумачыць прадстаўнік Ціханоўскай па эканамічных рэформах Алесь Аляхновіч.