«Мяне вельмі непакоіць абвастрэнне сітуацыі на расійска-ўкраінскай мяжы. У сучасным свеце мяняць межв дзяржаў гвалтоўным шляхам – катэгарычна недапушчальна. І я супраць таго, каб Беларусь уцягвалі ў ваенныя канфлікты. На жаль, пакуль уладу ўтрымлівае Лукашэнка, такая рызыка будзе заўсёды.
Сёння я была радая пачуць ад Уладзіміра Зяленскага, што беларусы разумеюць украінцаў. Мы сапраўды разумеем – і менавіта таму працягваем настойваць на мірным вырашэнні крызісу. І я веру, што негвалтоўныя і дэмакратычныя перамены ў нашай краіне дапамогуць стабілізаваць сітуацыю і ва ўсім рэгіёне».