• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Вынікі працы Беларускага Антываеннага Руху за тыдзень 20-26 чэрвеня

    27 чэрвеня, 2022

    Далучайцеся да Руху прама цяпер. Вось як гэта зрабіць.

    Коратка – галоўнае за тыдзень працы Руху:

    #падтрымкаўкраінцаўібеларусаў

    • У рэзалюцыі, дзе Еўрапарламент ухваляе кандыдацтва Украіны і Малдовы, згадваецца і Беларусь. Там гаворыцца, што большасць народа Беларусі, як і народа Украіны, Малдовы і Грузіі, дэманструе «імкненне жыць у свабоднай, суверэннай і дэмакратычнай краіне» і «выступае супраць рэжыму Лукашэнкі, які падтрымліваецца Расіяй».
    • FreeShop Fundacja «ŻYVI» адправілі гуманітарную дапамогу дабрачыннаму фонду «З Одесою в серці».
    • У Еўрапарламенце ўпершыню з 2020 года адбылася канферэнцыя, прысвечаная Беларусі. У Бруселі на мерапрыемстве выступілі прэм'еры Польшчы і Літвы, еўрапейскія дэпутаты, прадстаўнікі Каардынацыйнай рады і Офіса Ціханоўскай, а таксама беларускія медыя, праваабаронцы і НКА.
    • Фонд спартовай салідарнасці перадаў 66-му разведвальнаму батальёну УСУ спецыялізаваны квадракоптар.
    • Прадстаўнік Ціханоўскай Валер Кавалеўскі распавёў пра інцыдэнт з затрыманнем праваабаронцы Анісіі Казлюк: яе адпусцілі, для яе будзе адкрытая працэдура аднаўлення легальнага статусу ва Украіне.
    • Крама з нацыянальнай сімволікай і мерчам з народнымі матывамі Symbal.by вярнулася – цяпер іх тавары можна замовіць на маркетплэйсе Redbubble.
    • Еўрапейскі саюз працягне ўводзіць санкцыі супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі і падтрымліваць грамадзянскую супольнасць Беларусі, заявіў амбасадар ЕС Дзірк Шубель 21 чэрвеня на канферэнцыі Каліноўскага ў Еўрапейскім парламенце.
    • Школьнікі і іх бацькі могуць скарыстацца дапамогай памочніка па адукацыі ў Цэнтры Беларускай Салідарнасці: знайсці месца ў школе ці дзіцячым садку, аформіць дакументы ва ўстановы адукацыі, паразмаўляць з кіраўніцтвам школы, дапамагчы ў канфліктных сітуацыях.
    • Прэм'ер-міністарка Літвы Інгрыда Шыманітэ ў сваім выступе на Форуме Каліноўскага адзначыла: «Давайце не будзем забывацца і пра свабодных духам беларусаў». Яна падтрымала народы Беларусі і Украіны ў барацьбе за свабоду, падкрэсліўшы неабходнасць з боку Захаду падтрымліваць беларусаў і ўкраінцаў не толькі словам.

    #непадпарадкаванне

    • Беларусы Бараўлянаў выйшлі на пікет, каб нагадаць: Беларусь стане свабоднай краінай.
    • Мінчане Чкалаўскага раёна падзякавалі Святлане Ціханоўскай: «Два гады таму мы зрабілі свой выбар. Тады ён здаваўся выпадковым, але зараз становіцца зразумела, што калі гэта і быў выпадак, то шчаслівы».
    • Мінчане Чыжоўкі выйшлі з пікетам у падтрымку палітзняволенай Марыі Успенскай.
    • Віцебскія партызаны не здаюцца і праводзяць акцыі супраць вайны.

    #інфармацыйныфронт

    • Выйшаў новы выпуск улёткі «Протестная Беларусь», у якой распавядаецца пра праслухоўванне сілавікамі ўсіх замежных пасольстваў, зачыстку кніг, «патрыятычнае выхаванне» і інш.
    • У новым нумары ўлёткі «Протестный Гомель» распавядаецца пра прымусовую падпіску гамяльчан на прапагандысцкія газеты, паказуху ў Рагачове і інш.
    • Выйшаў новы самвыдат «Слова Беларусаў». У першым выпуску пішуць пра тое, як здзекуюцца беларускія сілавікі з уцекачоў у Брузгах, што не так з надыходзячай пенсійнай рэформай, колькі каштуюць прадукты ў мірным Мінску і ахопленым вайной Кіеве, як праходзіць суд па палітычнай справе прадпрымальніка з Ваўкавыска Мікалая Аўтуховіча.
    • Прадстаўнік Ціханоўскай па эканамічных рэформах у лічбах тлумачыць, чаго беларусам варты рэжым Лукашэнкі: фізічны аб'ём экспарту скараціўся на 42,5%, ВУП імкліва скарачаецца, санкцыі працуюць.
    • «Честные люди» расказваюць, як наладзіць бацькам акаўнт на YouTube: якія каналы прапаганды заблакаваць, на якія падпісаць, як канчаткова засцерагчы ад прапаганды.

    #BelarusWithUkraine

    Апошнія навіны