Урад і дзяржслужбоўцы і раней рэдка пыталіся беларусаў пры прыняцці рашэнняў пра медыцыну, заробкі, пенсіі, падаткі, будаўніцтва дарог ці школ у рэгіёнах. А цяпер яны перасталі гэта рабіць зусім. Але толькі сапраўднае грамадскае абмеркаванне можа фармаваць нормы жыцця, да якіх імкнецца народ і палітыкі, якія яго прадстаўляюць. Толькі разам мы здолеем вырашаць, якой будзе новая, свабодная Беларусь. І пачынаць трэба ўжо цяпер.
Святлана Ціханоўская запускае серыю анлайн-тэлефанаванняў, каб атрымаць зваротную сувязь і выслухаць меркаванні беларусаў па розных сацыяльных тэмах. Першае такое тэлефанаванне адбудзецца ў сераду, 2 лютага, а 19:00.
Вы можаце далучыцца ў зуме, загадзя зарэгістраваўшыся па гэтай спасылцы: https://zoom.us/meeting/register/tJ0tcuqurT8oG9MusqvmbR1UzNnvnbMN86ZE
У залежнасці ад вашых персанальных умоваў бяспекі вы можаце далучыцца з відэа, толькі з аўдыё, або каб адказаць на пытанні і выказаць сваё меркаванне тэкстам у чаце тэлефанавання.
Далучайцеся, нам важны ваш голас!