Ціханоўская: «Сёння дзень нараджэння Віктара Бабарыкі. Нажаль, гэта ўжо другі дзень нараджэння, які ён сустракае ў няволі. І ўсе мы разумеем, за што. За тое, што бачыў, як Беларусь рухаецца да краю прорвы, і хацеў гэта спыніць.
Віктар казаў, што краіне патрэбен эфектыўны менеджар. Чым больш часу праходзіць, тым мацней мы ў гэтым пераконваемся. Беларусы – разумныя і крэатыўныя людзі, якія здольныя ствараць выдатныя рэчы нават у самых складаных умовах. А што будзе, калі стварыць умовы для працы і творчасці? Вось чым бы мог быць карысны Беларусі Віктар Бабарыка – але замест гэтага ён пад прымусам працуе ў пякарні ў неадэкватных для здароўя ўмовах.
Я хачу пажадаць Віктару моцнага здароўя, якое дапаможа яму прайсці праз усе выпрабаванні, – і падзякаваць за тую веру і аптымізм, якія ён усяляе ў беларусаў».