У з'ездзе беларускай дыяспары з усяго свету прынялі ўдзел больш за 27 краін і 40 арганізацый. На працягу двух дзён Офіс Ціханоўскай, НАК, КР, палітыкі і ініцыятывы дэмакратычных сіл разам з дыяспарай абмяркоўвалі праекты і каардынацыю дзеянняў. Прыклады праектаў – па гэтай спасылцы.
Усе дзеянні і праекты накіраваныя на тры галоўныя для дыяспары мэты:
– Павялічыць дапамогу беларусам унутры краіны.
– Узмацніць эканамічны ціск на рэжым.
– Падтрымліваць Беларусь у міжнародным парадку.
Дэталі канферэнцыі – на сайце https://bydiaspora.net.
Падрабязныя вынікі будуць апублікаваныя пазней.